
Рыкі і Момоко - блізняты.
Але калі Рыкі нарадзіўся нармальным здаровым хлопчыкам, то Момоко прыйшла на свет з сур'ёзным адхіленнем. Будучы інвалідам з нараджэння, яна наведвае школу для разумова адсталых дзяцей. Небарака заўсёды скардзіцца на тое, што не можа хадзіць у звычайную школу разам з братам, і часцяком яе ахопліваюць прыступы гневу, але калі Рыкі пачынае напяваць яе любімую песеньку «Хор жабянятак», дзяўчынка заўсёды супакойваецца. Неўзабаве ў рамках адмысловай праграмы па абмене навучэнцамі Момоко атрымлівае дазвол раз у тыдзень наведваць школу, дзе вучыцца яе брат. Але, на жаль, не ўсе хлопцы гатовыя мірыцца з яе інваліднасцю ...